![]()
Працяг серыяла «Чарнобыль» у сённяшняй Беларусi. Праз тры месяцы ў рэактар Астравецкай АЭС загрузяць ядзернае паліва. Загружаць будзе “Росатом”, які на днях узарваў ядзерную ракету пад Северадзвінскам. Там некалькі чалавек загінулі, цяпер адсяляюць вёскі з-за радыяцыі і насельніцтва скупае ў аптэках ёд. Глядзелі серыял “Чарнобыль”?. . Астравецкая АЭС – гэта не праект Лукашэнкі. Гэта праект Пуціна, які ў апошнія гады палохае свет ядзерным апакаліпсісам. Калі вы яшчэ не здрыгануліся з гэтай нагоды – зараз самы час і самае месца. Тое, пра што мы з вамі гаворым – гэта не толькі энэргетыка. Гэта стратэгічная ідэя расійскага Генеральнага штаба – размясціць каля самай мяжы з ЕС, бліжэй да Калінінграда, на накірунку верагоднага удара па Еўропе, атамную электрастанцыю. З аднаго боку, перашкодзіць энэргетычнай сінхранізацыі Літвы, Латвіі і Эстоніі з ЕС, з другога – стварыць ядзерную пагрозу на гэтым стыку. З 2010 да 2013 года Расія збіралася пабудаваць для гэтых мэтаў Калінінградскую або Балтыйскую АЭС.