![]()
Нават дарослыя, якія не з’яўляюцца па нацыянальнасці беларусамі, прыходзяць на яе літаратурныя вечарыны. Людміла Ардынская – паэтка і краязнаўца з Шаркоўшчынскага краю, якая выдала ўжо каля дзясятка кніг паэзіі, была суаўтарам некалькіх паэтычных зборнікаў. Яна з’яўляецца сябрам літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”, паведамляе “Радыё Рацыя”. Менавіта на яе вершы напісана большасць песень, якія выконваюцца ў раёне і па-за яго межамі. Дзякуючы яе імпэту і крэатыўнасці ў Шаркоўшчынскім раёне адбываюцца цікавыя літаратурныя імпрэзы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства, вядомым беларускім паэтам і пісьменнікам. Таксама паэтка – сябра „Таварыства беларускай мовы”, піша, чытае і размаўляе па-беларуску, бо шануе сваю матчыну мову, якую чула з калыскі. Як кажа Людміла Ардынская, хоць часам бывае сумна ад таго, што людзі мала бяруць і чытаюць кніг у бібліятэках на беларускай мове, але яна ўсё ж лічыць, што цікавасць да роднай мовы ў людзей не будзе змяншацца, а наадварот – павялічвацца:– Я з’яўляюся сябрам беларускага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак” у Шаркоўшчыне.