![]()
Развагi студэнтa Ліцэю БДУ пра каштоўнасьць і пагрозы для незалежнасьці нашай краiны. У падкасьце «Бацькі і дзеці» на «Радыё Свабода» пра каштоўнасьць і пагрозы для незалежнасьці Беларусі разважаюць былы дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Сяргей Навумчык і студэнт Ліцэю БДУ Мірон Вітушка. «Халодным ранкам мы прыходзім у клясу, а мой сябра плача, бо яго бацька быў затрыманы»Мірон Вітушка: Я не засьпеў час, калі за незалежнасьць трэба было змагацца, калі яе магло і не стацца. Але я жыву ў часы, калі незалежнасьць можа апынуцца пад пагрозай. Я нарадзіўся ў 2004 годзе. У сямейных альбомах я ня мог не заўважаць фоткі бацькоў зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Маці (Крысьціна Вітушка — рэд. ) была старшынёй самай вялікай студэнцкай арганізацыі ў Беларусі Задзіночаньня беларускіх студэнтаў. Я памятаю, як маці літаральна заўсёды змагалася за тое, каб у мяне мог быць садок па-беларуску, школа па-беларуску. Калі я быў малы, гэта здавалася дзіўным, чаму я размаўляю ў сям’і на мове, за якую ў маім садку даводзіцца змагацца.