![]()
Знойдзены сэнсацыйныя дакумэнты. Першы раз у гісторыі пытаньне пра нацыянальнасьць у перапісе насельніцтва на тэрыторыі Беларусі было зададзена ў 1916 годзе. Галоўная інтрыга і сэнсацыяГэтыя сэнсацыйныя дакумэнты належным чынам дагэтуль ня вывучаны і не асэнсаваны. Яны знаходзяцца на захаваньні ў Гістарычным архіве Беларусі. Перапісаў было нават два, у 1916 і 1917 гадах, яны называліся Ўсерасейкія сельскагаспадарчыя перапісы. Галоўная інтрыга і галоўная сэнсацыя — як сваю нацыянальнасьць тады вызначылі многія арыстакраты Меншчыны. І вось вам неверагодная інфармацыя. Уладальнік Прылукаў граф Юры Гутэн-Чапскі запісаўся беларусам, уладальнік Лошыцы магнат Яўстах Любанскі запісаўся беларусам, адзін з князёў Радзівілаў са Случчыны таксама запісаўся беларусам. Сьнежны ком беларушчыныА вось заснавальнік Чырвонага касьцёлу магнат Эдвард Вайніловіч, які пасьля браў удзел у працы Беларускага нацыянальнага камітэту і стаў беларускім аўтанамістам у Польшчы, тады яшчэ да беларускай нацыянальнасьці не дайшоў і запісаўся палякам.