![]()
Патрыёты вымушаны рыхтавацца да абароны Бацькаўшчыны. Пра гэта гаворыцца ў заяве ЦК Народнай Грамады, прынятай у Менску 25 жніўня:- Беларусь завялі ў пастку. Масква, без чыіх датацый рэжым Лукашэнкі не можа існаваць, патрабуе інкарпарацыі нашай краіны. Гора-дыктатар прымушаны весці перамовы пра здачу незалежнасці. Для зацвярджэння ўмоў дзяржаўнай здрады і замацавання сваёй пажыццёвай улады ўжо над беларускай аўтаноміяй у складзе Расіі ён можа абвясціць рэферэндум. Альбо абыйсціся рашэннем толькі марыянеткавага “парламента”. Патрыёты вымушаны рыхтавацца да абароны Бацькаўшчыны. Народная Грамада прапануе сваіх рэгіянальных і агульнанацыянальнага лідэраў барацьбы за свабоду і незалежнасць. Для іх публічнай прэзентацыі грамадству мы выкарыстаем некаторыя элементы “парламентскай кампаніі” рэжыма. Але мы не будзем удзельнічаць у чарговай пастаноўцы абрыдлага спектакля з загадзя вядомым вынікам па сцэнару яго рэжысёра. Тым болей, надаваць сваім удзелам легітымнасць “парламенту”, які будзе зацвярджаць рашэнні пра дзяржаўную здраду.