Як беларусы дамагліся незалежнасьці ў жніўні 1991-га: невядомае відэа

Унікальныя даюць поўнае уяўленьне пра настрой, які панаваў у тыя дні. 25 жніўня 1991 Вярхоўны Савет прагаласаваў за незалежнасьць Беларусі — гэта стала магчымым дзякуючы намаганьням дэпутатаў і актывістаў Беларускага Народнага Фронту. Нягледзячы на тое, што з ХХ стагодзьдзе чалавецтва ўступіла, маючы і фатаграфію, і кіно, шмат якія важныя падзеі засталіся не зафіксаванымі. У выпадку беларускай гісторыі — гэта акт 25 сакавіка 1918 года і абвяшчэньне незалежнасьці Беларусі 25 жніўня 1991 года, піша Сяргей Навумчык у артыкуле для «Радыё Свабода». Так, я не памыліўся, кажучы пра падзею зусім нядаўнюю. Галасаваньне дэпутатаў Вярхоўнага Савета, якое адбылося ўвечары, як і ўсю надзвычайную сэсію, здымалі мінімальна пяць тэлевізійных камэр, некалькі фатографаў, ішла наўпроставая радыётрансьляцыя на ўсю Беларусь, але вось менавіта гэтыя хвіліны — не запісаныя (калі не лічыць тэкст стэнаграмы). Няма аўдыё ці відэазапісу і вызначальнага выступу Зянона Пазьняка перад самым галасаваньнем, і прамоваў тых дэпутатаў (у тым ліку і Кебіча), якія падтрымалі лідэра Апазыцыі БНФ.