![]()
Заява да 80-ы угодкаў пакта Молатава-Рыбентропа. Заяву Рады Беларускай Народнай Рэспублікі да 80-ых угодкаў пакта Молатава-Рыбентропа апублікаваў сайт БНР radabnr. org:- У гэты дзень 80 гадоў таму Савецкі Саюз і гітлераўская Нямеччына падпісалі пагадненьне аб ненападзе, сакрэтная частка якога прадугледжвала падзел Усходняй Эўропы паміж гэтымі дзьвюма таталітарнымі дзяржавамі. Заходняя Беларусь, якая ў той час знаходзілася пад польскім кантролем, апынулася ў сфэры ўплыву СССР, які на той момант ужо кантраляваў усходнюю частку Беларусі. Праз тыдзень пасьля падпісаньня пагадненьня Нямеччына напала на Польшчу, што сталася пачаткам Другой сусьветнай вайны. Двума тыднямі пазьней да Гітлера далучыўся Савецкі Саюз, напаўшы на Польшчу з усходу і дэ-факта ўступіўшы ў Другую сусьветную вайну на баку нацыстоўскай Нямеччыны. У 1939-1941 годзе СССР захапіў Заходнюю Беларусь, Заходнюю Ўкраіну, Бэсарабію і краіны Балтыі. Толькі Фінляндыя здолела абараніць сваю незалежнасьць у няроўнай вайне супраць савецкай ваеннай машыны.