![]()
Паэт, журналіст, заснавальнік БелаПАН. Год таму, 23 жніўня 2018-га, памёр Алесь Ліпай — паэт, журналіст, першы карэспандэнт Радыё Свабода ў Беларусі, заснавальнік і кіраўнік недзяржаўнага агенцтва БелаПАН. Яму было 52 гады, піша Радыё Свабода. Перасьлед за самвыдатАлесь Ліпай нарадзіўся ў 1966 годзе ў вёсцы Андросаўшчыне Капыльскага раёну. У 1988 годзе, падчас вучобы на факультэце журналістыкі Белдзяржунівэрсытэту, перасьледаваўся за ўдзел у вырабе самвыдатаўскай насьценнай газэты «Лірнік». Быў удзельнікам Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя». Карэспандэнт СвабодыУ 1988 годзе стаў першым карэспандэнтам Радыё Свабода ў Беларусі. Расказваў, як гэта адбылося. Супрацоўнік Свабоды Васіль Фрэйдкін зь Мюнхэна абтэлефаноўваў дзяржаўныя рэдакцыі (іншых тады не было), каб атрымаць камэнтар адносна разгону шэсьця на Дзяды. Пагадзіўся толькі Алесь Ліпай, якому пасьля гэтага прапанавалі сталае супрацоўніцтва. Заснавальнік агенцтваАд канца 1980-х працаваў карэспандэнтам, а потым рэдактарам аддзелу навінаў у моладзевай газэце «Знамя юности».