![]()
У Чарнігаве праходзіць форум у падтрымку беларускай аўтакефаліі. Ва ўкраінскім горадзе Чарнігаў сёньня пачаўся форум беларускай і ўкраінскай інтэлігенцыі ў падтрымку стварэньня незалежнай праваслаўнай царквы ў Беларусі. У форуме бяруць удзел больш за 100 дэлегатаў зь Беларусі і Ўкраіны. Фото: «Радыё Свабода» Кіраўнік Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы архіяпіскап Сьвятаслаў Логін мяркуе, што форум дапаможа беларускім грамадзянам асэнсаваць неабходнасьць зьменаў у рэлігійным жыцьці краіны:«Гэта пэўны штуршок для людзей, каб яны пабачылі, што патрэбна нешта мяняць і што можна нешта зьмяніць. Галоўнае, каб людзі мелі больш інфармацыі пра царкву і рэлігію ў Беларусі — гістарычную і кананічную, і што можна ствараць грамады, і гэта законна», — сказаў «Свабодзе» архіяпіскап Сьвятаслаў Логін. Фото: «Радыё Свабода» Герарх дадаў, што беларуская нацыянальная царква можа атрымаць аўтакефалію ад Канстантынопалю толькі ў тым выпадку, калі яе прызнае дзяржава, а ўлады Беларусі стала адмаўляюць Беларускай аўтакефальнай царкве ў рэгістрацыі.