![]()
Валер Макарэвіч растлумачыў, як беларусы прабіліся ў эліту пляжнага футболу. Зборная Беларусі ў пляжным футболе па выніках адборачнага турніру ўпершыню атрымала права выступіць на лістападаўскім чэмпіянаце сьвету ў Парагваі і пачала ўзмоцненую падрыхтоўку да мундыялю. Чаму беларускі beach soccer дэманструе нашмат лепшыя вынікі, чым традыцыйны вялікі футбол? Як разьвіваецца дысцыпліна без прыродных пляжаў? Хто гуляе ў нацыянальным першынстве і за галоўную каманду краіны?Перад ад’ездам на этап Эўралігі ў італьянскай Катаньні карэспандэнт «Свабоды» сустрэўся з брамнікам зборнай, майстрам спорту Валерам Макарэвічам. Ён ня толькі надзейны тыл зборнай, а яшчэ і прыклад беларуса-патрыёта. 35-гадовы гулец прынцыпова размаўляе на роднай мове, шануе гістарычныя сымбалі і заражае беларушчынай калег-футбалістаў. Без марскіх пляжаў, затое з чэмпіянатам сьветуУ Беларусі пляжны футбол пачаў культывавацца прыкладна 10 гадоў таму. Але ў актыве галоўнай зборнай ужо шэраг гучных перамог над фаварытамі — галяндцамі, італьянцамі, партугальцамі, французамі, швайцарцамі.