Асілак на дрэве

145 гадоў таму нарадзіўся адзін ср стваральнікаў сучаснай беларушчыны. 16 жніўня 2019 году спаўняецца 145 гадоў з дня нараджэньня заснавальніка-выдаўца і першага рэдактара газэты «Наша Нiва», сэнатара польскага сэйму і заснавальнiка Радашкавiцкай беларускай гiмназii Аляксандра Ўласава. Ёсьць такі рэдкі тып людзей, да якіх пранікаесься сымпатыяй ужо завочна. Дастаткова нейкай гісторыі з жыцьця альбо аднаго фатаздымку, i ўжо ніякая розьніца ў эпохах не адыгрывае ролі. Няхай сымпатычны табе чалавек сышоў задоўга да твайго нараджэньня, цябе ўсё адно прывабліваюць тыя мясьціны, дзе ён жыў. I дзе дзякуючы ягонай колішняй прысутнасьці ўсё павінна быць крыху ня так, як паўсюль. Рукапісы гараць, людзкая памяць сьціраецца, але нешта ня можа не застацца. Лягчэй за ўсё назваць гэтае «нешта» аўрай. Мне здаецца, у нашым выпадку гэта — Беларусь, пра якую мы марым, працягваючы мары й справы тых, хто верыў у яе задоўга да нашага прыходу. Аляксандар Уласаў рэдактар Пра асобу першага рэдактара «Нашай Нiвы», пасьля — сэнатара польскага сэйму і заснавальнiка Радашкавiцкай беларускай гiмназii я ўпершыню даведаўся са старонак раману Якуба Коласа «На ростанях».