![]()
Банда павінна ведаць: кожны акт гвалту прывядзе да пашырэння пратэстаў. Аб гэтым у «Фэйсбуку» распавёў сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец. - Пад Берасцем напалі на людзей, якія выступаюць за чыстае паветра для сваіх дзяцей. Бандыт напаў на жанчыну, нанёс ёй сурёзную траўму і пашкодзіў машыны абаронцаў. Ён ідэнтыфікаваны. Але на волі, і міліцыя не бачыць прычынаў затрымліваць яго. Нават кіраўніцтва свінцовага заводу, праглядзеўшы відэа, афіцыйна выбачылася за яго паводзіны. Нават яны ў шоку. А ворганы, якія павінны ахоўваць парадак і абараняць грамадзянаў, ня бачаць відавочнага крыміналу. Бандыт, які нападае на людзей, збівае іх і пагражае ім, мусіць сядзець у турме. Любога апазіцыянера і актывіста міліцыя ды камітэтчыкі імгненна заламаюць за ўлётку ці нават пост у сацсетках. А героя, які бе жанчыну, пакрывае. Выснова відавочная: дзейнічае арганізаваная злачынная групоўка, мэта якой - запалохаць грамадзянаў, фізічна і псіхалагічна падавіць пратэст супраць свінцовага атручвання, і ў гэтую групоўку ўваходзяць прадстаўнікі ўлады.