![]()
Актывісты «Маладога фронту» звярнуліся да змагароў супраць заводу АКБ. Адкрыты зварот актывістаў «Маладога Фронту» да берасцейцаў-змагароў ды ініцыятывы «StopZavod»з’явіўся ў тэлеграм-канале «Маладога Фронту»:«Шаноўныя берасцейцы!Зараз вы вядзеце барацьбу супраць таксічнага акумулятарнага заводу. На вас глядзіць і натхняецца ўся наша краіна. Сёння пытанне экалогіі вельмі востра стаіць не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце. Чаму гэта настолькі важна для ўсіх беларусаў?:1. Прадукцыя сельскай гаспадаркі Берасцейшчыны разыходзіцца па ўсёй краіне і калі гэтая прадукцыя будзе забруджана – цярпець будуць не толькі берасцейцы, але і наш народ агулам;2. Свінец, назапашаны ў касцях, трапляе ў кроў падчас цяжарнасці і становіцца крыніцай дзеяння на развіццё плода. Уплыў высокага ўзроўню свінцу на цяжарных жанчын можа выклікаць выкідкі, мёртванараджэнні, заўчасныя роды, нізкую вагу дзіцяці пры нараджэнні. Яшчэ больш нізкая нараджальнасць – літаральная смерць для Беларусі ў сучасных рэаліях;Так склалася, што вам выпала доля быць флагманам гэтага змагання.