![]()
Сувязь Касьцюшкі з радзімай, Літвой-Беларусяй, яе людзьмі і яе лёсам ніколі не слабела. Першы намесьнік старшыні прэзыдыюму Акадэміі навук Беларусі Сяргей Чыжык падпісаў афіцыйны ліст, у якім сьцьвярджаецца, што Тадэвуша Касьцюшку нельга лічыць нацыянальным героем Беларусі, бо Касцюшка ня вёў барацьбу за інтарэсы беларускага народу, а адстойваў інтарэсы Польшчы і ЗША. «Радыё Свабода» сабрала 10 фактаў, чаму гістарычная слава Тадэвуша Касьцюшкі належыць Беларусі. Хто такі Тадэвуш КасьцюшкаТадэвуш Касьцюшка (1746–1817) — гістарычны дзяяч Беларусі, Польшчы, ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі, кіраўнік вызвольнага паўстаньня 1794 году. Лічыцца адным з самых вядомых у сьвеце ўраджэнцаў Беларусі. 1. Нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай БеларусіТадэвуш Касцюшка нарадзіўся ў маёнтку Мерачоўшчына каля мястэчка Косава. Дакладная дата нараджэньня невядомая; магчымымі лічацца 4 і 12 лютага. У Мерачоўшчыне прайшлі дзіцячыя гады Тадэвуша Касьцюшкі, сьцьвярджаюць дасьледчыкі. Аднак ёсьць і іншая вэрсія месца нараджэньня — Сяхновічы Кобрынскага павету (цяпер Жабінкаўскі раён).