![]()
Аўтарытарныя правіцелі не заўважылі, як вырасла новае пакаленне. Для таго, каб зразумець сітуацыю ў постсавецкім рэгіёне і даць адказ на пытанне, трэба глядзець на яе аб’ёмна, уважліва, без хлуслівай патэтыкі. Пасля распаду СССР усе народы суверэнных краін марылі, што пабудуюць уласны дом і будуць мець прыстойнае жыццё. Але ў многіх выйшла іншае. Мой асабісты ўдзел у палітычным і грамадскім жыцці ў час перабудовы і ў першыя гады суверэннасці выразна паказаў, што шлях беларусаў на свабоду, вызваленне ад страху, нагнанага сталінскімі рэпрэсіямі, калгасна-саўгаснай рабскай доляй, а таксама брэжнеўскім «мяккім таталітарызмам», будзе надта цяжкім. Тады напісаўся верш «Прыкуты»:Воляй Вышэйшай навечна прыкутыЯ да гаротнай зямлі,Дзе ўслед за мною знявага, пакутыАд нараджэння ішлі. Гэтая існасць выцягвае жылы,Трушчыць і плоць, і душу…Хоць да Галгофы прастуе сцяжына,Іншае — не папрашу. Што можна здзейсніць?Пад назіркам згубыВершыць жыццёвы свой круг:Сціснуць да болю,да скрыгату зубыІ мацаваць вольны дух.