Як праўнучка «ворагаў народу» зь Сібіру разбудзіла ў сабе беларуску

Гісторыя крывічанкі з Іркуцку. Воля Галанава — захавальніца і прапагандыстка беларускай культуры і мовы ў Прыбайкальлі, кіраўніца аб’яднаньня «Беларускі клюб „Крывічы“» у Іркуцку. Летась упершыню наведала вёску Луг пад Бешанковічамі, адкуль яе прабабка са сваёй маці, братам і сястрой выправіліся па лепшую долю за тысячы кілямэтраў углыб Расеі, перадае «Радыё Свабода». Воліны бацькі, малодшыя сястра і два браты як адзін лічаць сябе расейцамі. Затое яна мроіць пра тое, каб вярнуцца на гістарычную радзіму продкаў — у Беларусь. Ануча стала «тряпкой», а рукавіцы «варежками»Вольга нарадзілася ў горадзе Ачынск Краснаярскага краю — гэта там нядаўна выбухнуў склад з боепрыпасамі. Школу скончыла ў пасёлку Кутулік побач з Байкалам, паступіла ў пэдінстытут у Іркуцку, стала магістрам псыхалёгіі. Цяпер гэта асноўны занятак, які прыносіць грошы. На Байкале «Калі я была малая, жылі аж чатыры пакаленьні: мы зь сястрой, нашы бацькі, дзед і баба, а яшчэ прадзед, прабабка, яе старэйшая сястра Вольга і малодшы брат Іван, — успамінае Воля.