![]()
За пяць месяцаў Юлія Бірукова вывучыла нямецкую з нуля і здала іспыт. Юлія Бірукова адпрацавала па разьмеркаваньні гінэколягам у беларускай паліклініцы тры гады і сышла ў дэкрэт. А потым вырашыла зьмяніць жыцьцё і пераехаць будаваць кар’еру лекаркі ў Нямеччыне. Сёлета вярнулася ў Беларусь па мужа і дзяцей, каб забраць іх з сабой у Нямеччыну, перадае «Радыё Свабода». «За пяць гадоў у дэкрэце я забыла ўсё пра мэдыцыну»«На першым курсе ў мяне нават думкі не было, што пасьля інстытуту я на два з паловай гады пакіну дзяцей і мужа тут і паеду працаваць у Нямеччыну», — кажа 34-гадовая Юлія Бірукова. Фота: svaboda. org Родам Юлія з райцэнтру Талачына. Паступіла ў Віцебскі мэдыцынскі ўнівэрсытэт. Выйшла замуж. Адпрацавала па разьмеркаваньні гінэколягам у паліклініцы. Сышла ў дэкрэтны на пяць гадоў. Такая перадгісторыя шляху Юліі да пераезду ў Нямеччыну. «Пяць гадоў я была ў дэкрэтным адпачынку — нічога не чытала, не разьвівалася ў мэдыцыне. Толькі дзіцячыя цацкі, пампэрсы, хваробы.