Славамiр Адамовіч: Сядзім, як у цырку шапіто, пад купалам

Турэмны дзённік паэта. У найноўшай гісторыі незалежнай Беларусі так склалася, што ў месцах зняволення па палітычных матывах аказаліся многія палітыкі, грамадскія дзеячы, актывісты і літаратары, якія пакінулі дакументальныя занатоўкі, дзённікі, успаміны пра тыя часы. З аднаго боку, па сваёй важнасці гэта гістарычны матэрыял, з фактамі ўздзеяння ці ціску на апанентаў дзеючай улады, з іншага - літаратура нон-фікшн, творы, у якіх апісваецца ўласны вопыт аўтара. «Белгазета» працягвае серыю публікацый пад рубрыкай «Турэмны дзённік»- у выглядзе ўрыўкаў з кніг, якія выйшлі ў нашай краiне ў мiнулыя гады. Даведка.  Паэт Славамір Адамовіч нарадзіўся ў 1962г. У 1986-92гг. вучыўся на філфаку БДУ; з 1991г. па 1995г. працаваў у «Настаўніцкай газеце». У лістападзе 1995г. напісаў верш «Убей президента!», за што быў арыштаваны. У турме КДБ трымаў сухую галадоўку. Праз дзесяць месяцаў зняволення адпушчаны пад падпіску пра нявыезд. У зняволенні вёў дзённік, які затым выйшаў асобнай кніжкай «Турэмны дзённік».