![]()
9 жніўня спаўняецца 109 гадоў з дня нараджэння нязломнай беларускай паэткі i патрыёткi. Нязломная беларуская паэтка і патрыётка, якая 8 гадоў цярпела за Беларусь у савецкіх лагерах. 9 жніўня спаўняецца 109 гадоў з дня нараджэння Ларысы Геніюш. У Зэльве, дзе Ларыса Антонаўна пахаваная, 10 жніўня ўшануюць яе імя, паведаміў racyja. com кіраўнік Гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянцін Дубатоўка:– Мы набажэнства замаўляем у Зэльве, і мушу падкрэсліць, што там яно будзе адбывацца па-беларуску, што немалаважна для сённяшняй Беларусі. Укладанне кветкаў да помніка, які стаіць каля царквы, потым наведванне магілы. Потым адмысловая гутарка адбудзецца. Хоць і не юбілей, але ўсё роўна ўгодкі. Адбудзецца сустрэча тых, хто любіць творчасць Ларысы Антонаўны, і тых, хто да яе ставіцца як да вялікай грамадзянкі Беларусі,- яны сустрэнуцца паміж сабою, пагавораць, наведаюць яе магілу, наведаюць яе дом. Як адзначае Валянцін Дубатоўка, пры дзеючай уладзе Ларыса Геніюш не будзе рэабілітаваная.