![]()
Яна нарадзілася 9 жніўся 1910 году. 9 жніўня 1910 году нарадзілася Ларыса Геніюш, паэтка, якая зьяўляецца сымбалем антысавецкага супраціву. Яе легендарная нязломнасьць і непахіснасьць натхняла і натхняе тых, хто сутыкаўся з рэпрэсіўнай сыстэмай, піша для «Радыё Свабода» Васіль Дэ Эм. Яе вершы мелі сапраўдную магічную сілу, надавалі моцы беларускім ваеннапалонным падчас Другой сусьветнай вайны, сталінскім вязьням, дысыдэнтам брэжнеўскага часу. А дэбютавала легендарная паэтка восемдзесят гадоў таму вершам «Млын», у якім з прарочым сумам напісала:Млынары чужыя,варожасьць наўкруг,адсяваюць сітыбеларускі дух. Меле млын высокіЎдзень і уначы,некаму прыйдзеццагоркі хлеб пячы. 1. Падлеткам была галоўнай памочніцай бацькі Антона, уладальніка хутара Жлобаўцы на Горадзеншчыне«Усе справы з падаткамі, урадамі (дзяржаўнымі ўстановамі), даўгамі, крэдытамі ўскладаў тата на мае плечы. Ён не любіў такіх спраў, і я іх не любіла, але памагала тату, як толькі магла». 2. Калі была старшаклясьніцай, да яе сваталіся праваслаўныя сэмінарысты і «дэман» Ларыса Геніюш – вучаніца Ваўкавыскай польскай гімназіі.