![]()
Графіці зявіліся да Дня пісьменства. Расейскамоўнае графіці да Дня пісьменства ў Слоніме перарабляюць, расейскамоўны надпіс мяняюць беларускамоўным, перадае «Радыё Свабода». Фатафакт з гэтых працаў, якія адбываліся ўначы зьмясьціла ў інстаграме «Газета Слонімская». Посмотреть эту публикацию в Instagram Публикация от Газета Слонимская (@gazeta_slonimskaya) 8 Авг 2019 в 12:11 PDT Раней у Слонімскім райвыканкаме Свабодзе казалі, што «дзеля захаваньня нацыянальна-моўнай згоды ў грамадзтве» пакінуць расейскамоўнае графіці, але створаць адмысловае графіці да Дня беларускага пісьменства. На ім будзе выява Францыска Скарыны і надпіс на беларускай мове. Пра гэта казала карэспандэнту Свабоды начальніца аддзелу ідэалягічнай працы і па справах моладзі райвыканкаму Натальля Юньчыц. Які будзе надпіс, яна не паведаміла. У чым канфлікт і чаму мы пра гэта пішамДа Дня беларускага пісьменства ў цэнтры Слоніма намалявалі графіці — выяву тэатру Міхала Казіміра Агінскага. Надпіс на графіці зрабілі па-расейску.