Пра апошні бой перад школай

Ці ведаюць чыноўнікі з Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, колькі зарабляе большасць беларусаў? Хутка ў школу. А гэта значыць, што трэба набыць рэчы, якія патрабуюць настаўнікі для навучэнцаў. А менавіта канцтавары, вопратка, абутак, галантарэйныя тавары. У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю ацэньваюць цану поўнай экіпіроўкі вучняў малодшых класаў у 750 рублёў, старэйшых класаў – у 890. У большасці бацькоў пасля такой інфармацыі вочы зрабіліся, як манеты старажытных пталамеяў вагой у 28 грамаў. А інтэрнэт-карыстальнікі ўжо пачалі пытаць у каментарах, ці ведаюць чыноўнікі з Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, колькі зарабляе большасць беларусаў. Як вядома, у нашай краіне ўсё мусіць было чысценька і акуратненька. І школа – не выключэнне. А гэта аўтаматычна азначае, што, калі вопратка для школьнікаў – то гарнітур ці белая кашуля са спадніцай і пінжаком ды джэмпер з камізэлькай, калі сшыткі, то паболей, калі абутак, то абавязкова туфлі.