У Менску адкрыюць выставу пра ідэоляга беларускай дзяржаўнасьці Івана Луцкевіча

Гэта будзе першая ў гісторыі асобная выстава, прысьвечаная Івану Луцкевічу. Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы, што ў Менску на вуліцы Янкі Купалы, 4, адкрые 20 жніўня а 17-й гадзіне выставу да 100-годзьдзя з дня сьмерці Івана Луцкевіча. Гэта будзе першая ў гісторыі асобная выстава, прысьвечаная Івану Луцкевічу. Яе ладзяць пры ўдзеле амбасады Літвы ў Беларусі, паведамляе «Радыё Свабода». Арганізатары выставы называюць Івана Луцкевіча «прыкладам самаахвярнага служэньня Радзіме». Іван (Ян Герман) Луцкевіч нарадзіўся ў 1881 годзе ў Шаўлях, што цяпер у Літве, у сям’і ўдзельніка паўстаньня Каліноўскага. Быў адным з заснавальнікаў Беларускай рэвалюцыйнай грамады (1903), зь ягонай ініцыятывы выдаваліся газэты «Наша Доля» (1906), «Наша Ніва» (1906–15, 1920, адроджаная ў 1991) і «Гоман» (1916–18), было заснавана Беларускае выдавецкае таварыства (1913), у Вільні былі адкрытыя Беларускі клюб (1916–20) і першая беларуская гімназія (1919). У 1919 годзе памёр ад сухотаў. Разам з братам Антонам быў адным з заснавальнікаў першай у Вільні масонскай ложы «Лучнасьць».