Моладзевы незалежніцкі звяз далучыўся да кампаніі #вучобаважнейшая

Тэма адмены адтэрміновак балюча і рэзанансна ўдарыла па беларускаму грамадству. Нельга прымусіць любіць Радзіму і ісці яе абараняць пад пагрозай крымінальнага артыкулу — пішуць маладзёны ў сваёй заяве, паведамляе “Новы час”. Тэма адмены адтэрміновак балюча і рэзанансна ўдарыла па беларускаму грамадству, і праігнараваць яе мы не можам. Гаворка ідзе пра сумнавядомы закон Міністэрства абароны, паводле якому маладых людзей хочуць пазбавіць адукацыі ў поўнай меры, зрабіць недаступнай вучобу ў магістратуры ці ў ВНУ пасля прафесійнага навучання. Юнакоў адразу чакае армія, а армію, у сваю чаргу, чакаюць глыбокія рэформы, бо зараз не праходзіць і тыдня, каб не павесіўся ці не ўскрыў вены які-небудзь жаўнер, каб кагосьці не закатавалі да смерці г. зв. дзяды, што адбылося з жаўнерам Коржычам. Нагадваем, што гэта ўсё - у мірны час! Дык якімі ж тады будуць людскія страты падчас гіпатэтычнай вайны? Акрамя абгрунтаванага страху за сваё здароўе і жыццё, юнакоў не вабіць бессэнсоўнае марнаванне часу і маральны гвалт з боку афіцэраў і дзядоў.