![]()
Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА) было ўтворанае паваеннай хваляй беларускай эміграцыі ў ліпені 1947 года. Асноўнымі мэтамі было захаваньне нацыянальнай ідэнтычнасьці, уплыў на амэрыканскіх палітыкаў з мэтай спрыяньня дасягненьня незалежнасьці Беларусі, змаганьне за дэмакратыю і правы чалавека на Бацькаўшчыне. За сем дзесяцігодзьдзяў актывісты БАЗА правялі сотні культурніцкіх мерапрыемстваў і палітычных акцый, некалькі дзесяцігодзьдзяў арганізацыя выдае газэту Беларус. Вось як ацэньвае Радыё Свабода вынікі дзейнасьці цяперашняя старшыня Галоўнай Управы БАЗА Натальля Федарэнка:— Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне зрабіла шмат для пашырэньня беларускай пазнавальнасьці і захаваньня беларускай культуры. Дзякуючы актыўнасьці беларусаў у эміграцыі і, у прыватнасьці, у Амэрыцы, імя Беларусі загучала мацней на розных узроўнях міжнароднай камунікацыі. Актывісты БАЗА працягваюць трымаць кантакт з урадавымі ўстановамі ЗША для аб’ектыўнага асьвятленьня падзеяў у Беларусі з мэтай падтрымкі беларускага народа.