![]()
Выступ дзяцей з Падляшша ўразіў не толькі аднагодкаў, але і кіраўніцтва беларускага цэнтра. Дзеці з Беласточчыны выступілі на адкрыцці лагера ў цэнтры „Зубронак”. Масавым мерапрыемствам пачаўся чацвёрты летні лагер у Нацыянальным дзіцячым цэнтры „Зубронак”. Тут адпачываюць вучні, якія вывучаюць беларускую мову на Падляшшы. Яны былі адзінымі, чый выступ прагучаў на беларускай мове. Гэта ўразіла не толькі аднагодкаў, але і кіраўніцтва цэнтра. Кажа “Радыё Рацыя” Надзея Ануфрыева:– Выдатна. Я спачатку не зразумела, хто гэта спявае, бо трохі затрымалася, ніколі не чула. Мне кажуць: „Гэта дзеці”. На чысцюткай беларускай мове, так прыемна, дзякуй за падарунак.