Чаму я пайшоў на выбары?

Бо лічу, што байкотная дуліна ў кішэні, скручаная ў бок уладаў, у выніку будзе павернутая таксама ў бок простых беларусаў. І потым не трэба наракаць, што народ паказвае кукішы ў адказ. Меркаванні «супраць» даводзіліся самыя розныя. Адныя казалі: «Твой узровень — барацьба за прэзідэнцтва», іншыя — пра толькі байкот, бо, маўляў, «балатавацца — значыць, быць памагатым рэжыму!». У першым выпадку цешылі ганарыстасць, у другім — тролілі крыклівым, прымітыўным антыпіярам а-ля БТ, што, на жаль, прэтэндуе цяпер на мэйнстрым у вольнай грамадскай думцы. Рубрика: политика