![]()
Ад Каліноўскага ідзе той адлік, які будучыню Беларусі дапускае толькі як незалежную і свабодную. У Свіслачы Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь разам з адмысловымі спецыялістамі з Беларусі і Літвы правялі археалагічныя працы па эксгумацыі парэшткаў Віктара Каліноўскага, роднага брата легендарнага кіраўніка паўстання 1863-64-ых гадоў Кастуся Каліноўскага!!!Навошта???!!!Афіцыйная версія гэтых работ палягае на тым, што літоўскі бок хоча параўнаць мяркуемыя парэшткі Кастуся Каліноўскага знойдзеныя ў Вільні з таксама мяркуемымі парэшткамі яго брата. Неафіцыйная версія таксама прысутнічае ў народзе, вітае ў вуснай і пісьмовай форме, і яна значна менш аптымістычная. Паводле яе, маўляў, хочуць нам абвесціць, што і там, і там, ці хоць як мінімум тут, ДНК Каліноўскага не выяўлена…У гэтай другой версіі не так шмат смешнага, як здаецца на першы погляд. Сённяшнія беларускія ўлады не адзін год праследуюць тых актывістаў, якія прыязджаюць ў Свіслач ушанаваць памяць паўстанцаў. Каму-каму, а ім то, уладам, яўна непатрэбна, каб ДНК Каліноўскага знайшлося ў Беларускай зямлі.