Уладзімір Арлоў: У душах ліцьвінаў-беларусаў ніколі не патухала нянавісць да царскіх прыгнятальнікаў

Змаганне за свабоду не спынялася. Вальналюбны дух паўстанцаў Тадэвуша Касцюшкі і Якуба Ясінскага быў жывы. Нягледзячы на жорсткі пераслед, працягвалі дзейнічаць шматлікія таемныя таварыствы. Яны рыхтаваліся да збройнай барацьбы з каланізатарамі. Патрыёты натхняліся і падзеямі ў Еўропе. Улетку 1830 года адбылася рэвалюцыя ў Францыі. У той самы час пачаліся рэвалюцыйныя выступы ў Бельгіі, якія прывялі да вызвалення ад галандскіх войскаў і абвяшчэння незалежнасці краіны. Нашы продкі таксама хацелі самі быць гаспадарамі на сваёй зямлі, пiiша Уладзімір Арлоў для «Новага часу». Край узняўся за волюВызвольнае паўстанне на землях былой Рэчы Паспалітай распачалося напрыканцы лістапада 1830 года ў Польшчы. У гэты час расейскі цар Мікалай І абвясціў мабілізацыю, каб паслаць падуладных яму палякаў на задушэнне рэвалюцыі ў Францыі. У адказ нашы суседзі ўзяліся за зброю і ўжо назаўтра пасля першых стрэлаў па царскіх салдатах авалодалі Варшавай. У беларускіх губернях расейскі ўрад абвясціў ваеннае становішча.