![]()
Калі слухаеш правіцеляў Беларусі і Расіі, узнікае ўражанне, што яны жывуць нават не на Марсе ці Венеры. У час «прамой лініі» прэзідэнту Расіі У. Пуціну задалі нечаканае пытанне: «Вы инопланетянин?», якое можна трактаваць па-рознаму. Заходнія СМІ скарысталі гэта, каб зноў дэманізаваць аўтакрата. Але, калі глядзець у корань праблемы, то ён проста маніпуліруе замбіраваным станам насельніцтва. Пра гэта мала гаворыцца ў незалежных СМІ, ды прапаганда аўтарытарных дзяржаў скіравана на тое, каб рознымі спосабамі надаць правіцелям, якія дзесяцігоддзямі не пакідаюць высокую пасаду, рысы «звышчалавекаў», «цудатворцаў», своеасаблівых «пупоў Зямлі», якім падуладна літаральна ўсё. Самаўлюбёныя ўзурпатары ўлады прымаюць такія намаганні заангажаваных палітолагаў, журналістаў, прадстаўнікоў артыстычнага бамонду, спартсменаў і іншай зацікаўленай публікі з вялікай удзячнасцю, раздаючы ў адказ ордэны, медалі, ганаровыя званні, прэміі, стыпендыі, высокія ганарары і падарункі. Яны ўспрымаюць ліслівасць і ўсхваленне, нагнятанне культу як належнае, разумеюць, што падхалімская атмасфера дапамагае ўтрымліваць трон.