![]()
Хутка пачнецца 30-ты, юбілейны, фестываль музыкі маладой Беларусі. Адкрые канцэртную праграму ў Барыку конкурс маладых гуртоў і першым з іх на сцэну выйдзе ATESTA. Кажа «Радыё Рацыя» клавішнік згаданага гурта Максім Івашын:-“Басовішча” для нас, музыкаў, заўжды было непараўнальнай нагодай выступіць на сапраўды еўрапейскай сцэне, у еўрапейскіх умовах. І мне вельмі цёпла, што ў пэўныя моманты, гэта тычыцца „Басовішча” пачатку 2000-х гадоў, фестываль стаў месцам спаткання Захаду і Усходу, – ужо прабачце за такую банальнасць. Гэтаму сведкі файныя, вядомыя польскія і не толькі гурты, якія тут выступалі. Але вось атрымалася так, як атрымалася. На юбілейнае, 30-е «Басовішча» прыехалі і людзі, якія не планавалі быць у Гарадку ў гэтыя дні. Да такіх адносіцца і валанцёрка фестывалю Аляксандра Ільюкевіч. Дзяўчына большасць жыцця правяла ў Нямеччыне, і толькі мінулы год пражыла ў Беларусі, у Гародні. На «Басовішча» сёлета Аляксандра прыязджаць не планавала, але пэўныя абставіны прымусілі яе тэрмінова прыехаць на Падляшша на фестываль.