![]()
Палякі - пра беларускі антыбальшавіцкі рух у Савецкай Беларусі. У кастрычніку 1923 года з польскага Аддзелу бяспекі ў Вільні ў Дэпартамент бяспекі ў Варшаве была накіравана інфармацыя пра сітуацыю ў Савецкай Беларусі. У справаздачы, сярод іншага, адзначалася ўзмацненне партызанскага руху на тэрыторыі БССР, паведамляе racyja. com. Касцяк Першага Беларускага партызанскага аддзела на чале з Лукашам Сяменікам (у цэнтры). Па правую руку ад яго – Юрка Моніч. За атаманам – Васіль Муха. Вёска Вялікае Стахава, 1919 год. Дакумент захоўваецца ў Цэнтральным вайсковым архіве ў Рэмбертове (Польшча). У ім утрымліваюцца звесткі пра кіраўніцтва, колькасны склад партызанскіх атрадаў ды іншае:На тэрыторыі Савецкай Беларусі апошнім часам узмацніўся партызанскі рух:1/ У раёне Ігумена. 2/ У раёне Слуцка, каля „Сухой Мілі” ў т. зв. Качым Балоце” месцы папярэдняй схованкі атамана „Зялёнага Дуба”, бальшавіцкія ўлады дагэтуль не адважваюцца высылаць у тыя ваколіцы карэспандэнцыю.