![]()
Мэдаль уручыў знакаміты пісьменнік Уладзімір Арлоў. Сёньня ў Паставах пісьменьнік Уладзімер Арлоў уручыў мэдаль у гонар 100-годзьдзя БНР дзеячу беларускага нацыянальнага супраціву, сябру паваеннай беларускай моладзевай падпольнай арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў Антону Фурсу, перадае «Радыё Свабода». Антон Фурс нарадзіўся 30 красавіка1927. Пачатковую адукацыю атрымаў у польскай школе. Падчас нямецкай акупацыі ў Другую сусьветную вайну наведваў беларускую школу ў сваёй вёсцы, працягваў навучаьнне ў Глыбоцкай прагімназіі, калі яна адкрылася ў 1943 годзе. З надыходам савецкіх войскаў, маючы 16 гадоў, паступіў у Глыбоцкую пэдагагічную гімназію, дзе разам зь сябрамі стварыў нелегальнае таварыства Саюз беларускіх патрыётаў, якое ставіла перад сабой культурна-асьветныя задачы. Антон Фурс быў арыштаваны 8 лютага 1947 году і асуджаны да сьмяротнага пакараньня, але ў сувязі з адменай сьмяротнага пакараньня ад 20 траўня 1947 года атрымаў 25 гадоў пазбаўленьня волі.