![]()
Носбіты беларускай мовы заахвочваюць на перапісе насельніцтва пазначаць роднай мовай беларускую. “Перапіс насельніцтва: погляд на сучаснасць – крок у будучыню!” Такі лозунг перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь будзе ў 2019 годзе. Носбіты беларускай мовы заахвочваюць запісвацца беларусамі і пазначаць роднай мовай беларускую. Кажа racyja. com музыка Піт Паўлаў, які збіраецца паўдзельнічаць у перапісе:– Наш адвечны сусед з Усходу паказаў свае іклы і ён не спыніцца. І адзіны сродак падкрэсліць сваю рознасць і годнасць, адзіны маркер, які заўважны, – гэта мова. Калі пачынаеш размаўляць на беларускай мове, рускія не разумеюць. А нашы ўсе разумеюць. Калі пачынаеш казаць пра Ягайлу, пра Вялікае княства Літоўскае, пра Магдэбургскае права. Гэта ўсё не дзейнічае. Адзінае, што дзенічае, калі ты кажаш: „Паспрабуйце карыстацца алоўкам”. Калі яны не разумеюць нават кантэксту. Тады яны разумеюць, што гэта сапраўды іншая краіна. З пытаннямі перапіснога аркуша на беларускай мове можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь.