Пойдзем, хлопцы, да Касцюшкі

Чаму наш нацыянальны герой павінен перамагчы Суворава. «Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў». Францыск СкарынаНа Брэстчыне ў старажытным горадзе Кобрыне ёсць музей расійскага палкаводца Аляксандра Суворава. Насупраць музея ўзвышаецца бюст Суворава, пастаўлены ў 1947 годзе. Чым вызначыўся гэты палкаводзец у Беларусі?У 1794 годзе, камандуючы карнымі войскамі, знішчаў на Брэстчыне паўстанцаў, якімі кіраваў Тадэвуш Касцюшка. Чаго хацелі паўстанцы? Вызваліцца ад расійскай акупацыі. Таму і праходзіла яно пад лозунгам «Свабода, цэласнасць, незалежнасць». Думкі паўстанцаў ярка выразіла народная «Песня беларускіх жаўнераў», складзеная на мове:Помнім добра, што рабілі, Як нас дзёрлі, як нас білі. Дакуль будзем так маўчаці? Годзе нам сядзець у хаце!Нашто землю нам забралі? Нашто ў путы закавалі?Дачкі, жонкі нам гвалцілі! Трэ, каб мы ім заплацілі!Ці ужо мы ўсе сабакі? Гаспадары – не бурлакі. За што маем крыўду знаці? За што церпіць наша маці?Бывай здарова, Грыпіна! Параска! Мая дзяўчына!Ад вас цяпер ад`язджаем, Да Касцюшкі ўсе прыстаем.