![]()
Са Зміцера Дашкевіча зрабілі злоснага парушальніка рэжыму і завялі новую крымінальную справу.
Ён павінен быў выйсці на волю 18 снежня, але, мяркуючы па ўсім, не выпусцяць. Проста не выпусцяць. Бо некаму вельмі не хочацца, каб ён быў на волі. Ненавісныя сённяшняй уладзе такія, як Дашкевіч.
Пустазвоны, якія балаболяць за Беларусь, але нават не могуць датумкаць, дзе ў іх афіцыйны сцяг перавернуты дагары нагамі, а дзе правільны - тыя прыгрэтыя і аблашчаныя. Прыстасаванцы, якія не паварушацца, калі ім грошай не заплацяць ці адгулам не засалодзяць - тыя для ўлады свае.
Рубрика: политика