10 пытаньняў і адказаў пра яўрэйскі партызанскі атрад братоў Бельскіх

У чым унікальнасьць самага вялікага партызанскага атраду зь яўрэяў. Што за Бельскія?У часы ІІ Усясьветнай вайны ў Налібацкай пушчы дзейнічаў найбуйнейшы ў Эўропе габрэйскі партызанскі лягер. «Лясны Ерусалім» заснавалі браты Бельскія — Тувія, Асаэль і Зусь. Звыш тысячы чалавек уратаваліся ў ім ад Галакосту. 10 ліпеня нашчадкі Бельскіх і больш за 100 чалавек зь іхнага партызанскага атраду сабраліся ў Беларусі, на месцы, дзе 75 гадоў таму быў партызанскі лягер. Ад верасьня 1943-га да ліпеня 1944 году галоўная база атраду была ў Налібацкай пушчы, каля вёскі Кляцішча. Ад зьнішчэньня тут уратаваліся 1200 чалавек. Пасьля вайны большасьць зь іх выехалі ў Палестыну і стваралі дзяржаву Ізраіль. Частка трапіла ў ЗША. Вакол дзейнасьці гэтага атраду ўзьнікаюць спрэчкі, Радыё Свабода паспрабавала адказаць на галоўныя пытаньні з гісторыі партызанскага атраду «Лясны Ерусалім». Партызаны з групоўкі Бельскага нездалёк ад Наваградку Гэты атрад быў асобны ад іншых партызанаў?Партызанскі атрад Бельскіх — гэта частка беларускага партызанскага руху.