На Ютубе з'явіўся беларускамоўны канал для дзетак

Ёсць нават гледачы з Японіі. На YouTube зявіўся беларускамоўны канал для дзетак. Яго галоўныя героі — Вера і Ян — праводзяць цікавыя эксперыменты і вучаць малых словам на роднай мове, піша nn. by. Запусціць ютуб-канал для маленькіх журналістка Вольга Чайчыц — мама Веры і Яна — збіралася даўно: сама сутыкнулася з тым, што беларускамоўнага кантэнту не хапае. Мульфільмы на роднай мове і праекты для дзяцей у СМІ — гэта вельмі мала. Магчыма, падштурхнуло і тое, што Ян і Вера рэдка размаўляюць па-беларуску, хоць і чуюць родную мову ад бацькоў. — Мы жывём у Фаніпалі, і тут няма ні беларускамоўных садкоў, ні школаў. Вазіць у Менск проста няма магчымасці. У дзяцей усё асяроддзе рускамоўнае, таму яны ідуць за большасцю. Хоць дома мы з мужам размаўляем па-беларуску і прыкладаем шмат намаганняў, каб дзеці пераймалі гэту звычку. Але калі мы едзем да сяброў, чые дзеці беларускамоўныя, нашы за імі адразу паўтараюць. Месяц таму, як выйшла ў адпачынак, Вольга вырашыла паспрабаваць зрабіць пару ролікаў — і закруцілася.