![]()
Польскі пісьменнік – пра «Я не разумею, чаму ваша родная мова іграе ў краіне другую ролю: Беларусь стала свабоднай прыкладна ў той жа час, што і Польшча, — гэта былі цяжкія гады, але для таго, каб мова вярнулася, часу было дастаткова», — сказаў знакаміты польскі пісьменнік Януш Вішнеўскі. Наўрад ці з сучасных польскіх пісьменнікаў нейкае імя вам вядомае лепш за імя Януша Леона Вішнеўскага — інфарматыка, хіміка, фізіка, які ў свой час прагрымеў і грыміць дагэтуль узрушальным раманам «Адзінота ў сеціве». За сусветным бестселерам пайшлі кнігі «Палюбоўніца», «Паўтарэнне лёсу», «На Фэйсбуку з сынам» і іншыя, але нарэшце да выдання гатова тое, чаго аматары Вішнеўскага сапраўды чакалі, — працяг «Адзіноты ў сеціве», які павінен выйсці і ў Беларусі. Сам аўтар расказаў пра гэта на творчай сустрэчы ў Мінску, арганізаванай у Дзень Польшчы 15 чэрвеня, прычым выказаў намер паспрыяць таму, каб на беларускай мове кніга выйшла раней, чым на рускай. Пасля творчай сустрэчы і ледзь не двухгадзіннай раздачы аўтографаў аўтарка газеты «Звязда» Ірэна Кацяловіч паразмаўляла са спадаром Вішнеўскім.