![]()
20 малавядомых фактаў пра вялікага беларуса. 7 ліпеня — 137 год з дня нараджэньня Янкі Купалы. Многія яго творы прасякнутыя такім болем, які амаль фізычна адчуваеш. Янку Купалу вельмі блізкія экспрэсіяністы і асабліва іхны духоўны бацька Вінсэнт ван Гог. У кінэматографе паэт мае духоўнага брата Люча Фульчы, чые змрочныя, крывавыя фантазіі пераклікаюцца з такімі ж фантасмагарычнымі паэмамі Песьняра. Ягоныя боль і жарсьць выдатна раскрыў у музыцы Ўладзімер Мулявін. Паводле ягоных твораў рабілі цудоўныя спэктаклі Мікалай Пінігін і Барыс Луцэнка. Але і па сёньня Янка Купала застаецца да канца не прачытаным, не асэнсаваным. Бо занадта рэзкі і бескампрамісны для сваіх абачлівых суайчыньнікаў, занадта смутнаглядны для краіны панылых людзей, якія ніколі не прызнаюцца ў сваёй паныласьці, перадае «Радыё Свабода». 1. Адзін зь ягоных першых дзіцячых вершаў раззлаваў сяструУ лісьце да Льва Клейнбарта (21 верасьня 1928 г. ) паэт успамінае: «Первое стихотворение написал я /. . . / посвященное сестре в день ее именин.