![]()
2 ліпеня ў Міжнародны дзень сабак у арт-прасторы ОК16 прайшоў спецыяльны OKDog-паказ фільма «Хаціка» на беларускай мове. Мінчане скарысталіся ўнікальнай магчымасцю прыйсці на сеанс разам са сваімі гадаванцамі. Пераклад, агучка і паказ былі рэалізаваны праектам «Беларускія ўікэнды» і яго генеральным партнёрам velcom | A1 пры садзейнічанні гарадской сацыяльнай ініцыятывы OkiDog. 5-7 ліпеня фільм можна будзе ўбачыць у кінатэатрах «Масква» і velcom cinema. А з 11 па 28 ліпеня ў пракат выйдуць любімыя многімі фільмы «Прыгоды Падынгтана» і «Прыгоды Падынгтана 2» на беларускай мове.
У Міжнародны дзень сабак праект «Беларускія ўікэнды» ўпершыню прадставіў мінчанам фільм «Хаціка» на беларускай мове. Паказ адбыўся 2 ліпеня на пляцоўцы культурнага хаба OK16 пры ўдзеле сацыяльнага праекта OkiDog. Сеанс быў абвешчаны dog-friendly: упершыню за гісторыю праекта гараджане маглі наведаць паказ разам са сваімі гадаванцамі.
Незвычайны паказ сабраў больш за 250 гледачоў, многія з якіх прыйшлі са сваімі гадаванцамі.