«Вось каб ты, Надзя, да дэнамінацыі радыс па 75 тысяч прадавала?»

З выпадкова падслуханага і падгледжанага. — А ці спыняецца тут яшчэ гарадскі аўтобус? — пытаецца пенсіянер у мінакоў на праспекце акурат насупраць застаўленай белымі намётамі Кастрычніцкай плошчы. Пачуўшы ў адказ, што сёння яшчэ можна карыстацца прыпынкамі каля ўваходу ў метро, дзядуля незадаволена бурчыць:— Што нарабілі з гэтымі гульнямі? Дзеля веласіпедаў перакрылі цэнтр. І як тут людзям хадзіць?***— Хаджу з казырнай! На! Трымай!— Што?! Я не мухлюю! Слова мужыка даю, мужыка!За летнім сталом побач з дзіцячай пляцоўкай рэжуцца ў карты хлапчукі — на выгляд гадоў 8-10. ***Размова кабетаў на лаўцы каля пад’езда:— І чаго гэта людзі сёння ўвесь дзень з тазікамі ходзяць? У нас што — ваду ізноў адключылі?— Якую ваду? Клубніцы на рынку патаннелі, вось і ходзяць. ***Пачутае пад Міром, што ў Карэліцкім раёне:— Падгаварылі мяне на рабоце купіць з птушкафабрыкі нясушак. Купіў, пасадзіў у кораб і павёз дамоў. А яны худыя, палінялыя, нават лысыя — нібы з халадзільніка ў магазіне. Пакуль вёз, колькі яек знеслі.