Рада БНК: Вернем сапраўдны сэнс нашым святам

3 ліпеня 1944 года Савецкая Армія вызваліла Мінск ад гітлераўцаў. Рада Беларускага Нацыянальнага Кангрэса выступіла з заявай, якую апублікавалі на сайце bnknews. org:- Дзесяцігоддзямі наш народ адзначаў гэтую дату, як Свята вызвалення ўсёй Беларусі ад гітлераўскай акупацыі. Як дзень, калі завершыліся 3 гады няспыннага жаху, забойстваў, гвалту і рабаўніцтва, пад пагрозай якіх пастаянна знаходзіўся кожны мірны жыхар нашай зямлі, пішаАле ў 1995 годзе нядаўна абраны першы прэзідэнт Беларусі раптам публічна выказаў свае сімпатыі да Гітлера. А ў наступным годзе ён праз сфальсіфікаваны «рэферэндум» адмяніў Свята вызвалення, прызначыўшы на яго дату «дзень незалежнасці. » Хоць кожны адукаваны чалавек ведае, што Беларусь набыла незалежнасць толькі праз 47 гадоў — 25 жніўня 1991 года. Гэтай падменай нас пазбавілі адразу двух вельмі важных святаў. Вярнуць іх — наш абавязак як перад савецкімі воінамі, загінуўшымі пры вызваленні Беларусі, так і перад патрыётамі нашай краіны, якія склалі свае жыцці ў барацьбе за яе незалежнасць у розныя часы нашай гісторыі.