![]()
Гісторыкі зь Беларусі, Літвы і Польшчы ацэньваюць агульную гістарычную падзею. Сёньня спаўняецца 450 гадоў з дня падпісаньня Люблінскай уніі — зьвязу паміж Каронай Польскай і Вялікім Княствам Літоўскім. Яны на больш як 200 гадоў аб’ядналіся ў адну фэдэратыўную дзяржаву. Уплыў Люблінскай уніі на гісторыю краін, якія ўтваралі Рэч Паспалітую, ацэньваюць гісторыкі зь Беларусі, Польшчы і Літвы, піша «Радыё Свабода». Беларускі пункт гледжаньняАндрэй Янушкевіч — гісторык, кандыдат гістарычных навук, былы супрацоўнік Інстытуту гісторыі НАН Беларусі. Спэцыялізуецца ў ваеннай і сацыяльна-палітычнай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага сярэдзіны XVI ст. Пра галоўныя здабыткі і страты для ВКЛ і Польшчы ад Люблінскай уніі Андрэй Янушкевіч Для ВКЛ Люблінская ўнія была натуральным заканчэньнем эвалюцыі палітычнай сыстэмы з часоў Крэўскай уніі. Інфлянцкая вайна паскорыла гэты працэс. ВКЛ мела вялікую неабходнасьць у падтрымцы, каб абараніцца ад Масквы. Сваіх рэсурсаў бракавала, і асаблівага імпэту з боку кіроўнай эліты не назіралася.