Беларусь зноў прарасце – непазбежна

Што вы, лукашэнкі, можаце супрацьпаставіць гэтаму? «Где русский язык, там Россия!» – заяўляюць з Крамля, і гэта ці не ўся руская ідэя, якая «апраўдвае» і вайну з Украінай, і «паглыбленне інтэграцыі» з Беларуссю. У такім разе: дзе Беларусь? Па ідэі, яна мусіць быць там, дзе беларуская мова. «Дзе беларуская мова, там Беларусь!»А калі мовы няма…У Смаргоні, куды мае бацькі пераехалі з Крэва, было дзве школы. №1, якую называлі «беларускай», і №2, якую называлі «рускай». У рускую аддавалі сваіх дзяцей усе гарадскія начальнікі і вайскоўцы. У беларускай школе таксама былі дзеці вайскоўцаў, бо ісці да яе ад ваеннага гарадка было ўдвая бліжэй. Па заявах бацькоў дзеці іх вызваляліся ў беларускай школе ад беларускай мовы. У некаторых рэспубліках СССР працэдура вызвалення ад вывучэння нацыянальнай мовы была даволі складаная, але ў Беларусі – гранічна спрошчаная. Мой настаўнік беларускай мовы і літаратуры абураўся: «Ну як так? Гэта ж знявага! Прыніжэнне не толькі мовы, але і нас, як беларусаў! Калі не патрэбная мова, дык, выходзіць, і мы не патрэбныя?.