![]()
Учорашнія школьнікі раяць не займацца лухтой на нудных уроках і зладзілі натхняльную імпрэзу пра самаадукацыю. На «EduMinsk: Беларускі тыдзень самаадукацыі» яны сабралі 200 чалавек, запрасілі ў сьпікеры сузаснавальніка EPAM, кіраўніка банку і сваіх сяброў, передае «Радыё Свабода». З кім размаўлялі журналісты- Аляксандар Гайшун, 17 гадоў, скончыў школу № 64 у Менску, паступіў у IB School у Оксфардзе, заснавальнік ProgressUP. - Максім Багдановіч, 17 гадоў, скончыў гімназію № 4 у Менску, першы курс ва ўнівэрсытэце Гарварду. - Максім Скараходаў, 17 гадоў, скончыў школу № 37 у Менску, рыхтуецца паступаць у Savannah College of Art and Design, будзе вывучаць Branded Entertainment, заснавальнік ProgressUP. - Мікіта Вушаў, 19 гадоў, скончыў Ліцэй БДУ і другі курс факультэту прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ. Заснавальнік праектаў «Вандровар» і «Атлянтыда». «Няважна, дзе вы вучыцеся — у Гарвардзе ці БДУ: веды вам ніхто ў галаву не пакладзе»Канфэрэнцыю, кажуць хлопцы, арганізавалі хутка.