«Білі і душылі»: анархіст Францкевіч пра тое, як яго дэпартавалі з Украіны

Былы беларускі палівязень расказаў, за што яго дэпартавалі з Украіны і як гэта адбывалася. У ноч на 19 чэрвеня ў Кіеве супрацоўнікамі СБУ быў затрыманы грамадзянін Беларусі, былы палітвязень, анархіст Аляксандар Францкевіч і раніцай дэпартаваны ў Беларусь. Карэспандэнт «Радыё Свабода» сустрэў Францкевіча на менскім вакзале, куды ён прыбыў з Гомля. «Дзейнасьць супярэчыць інтарэсам гарантаваньня нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны»Францкевіч паведаміў, што 18 чэрвеня ў 17 гадзін ён прыйшоў у офіс Цэнтральнай міграцыйнай службы па пасьведчаньне аб працягу на год віду на жыхарства:«Супрацоўніца архіва выдала дакумэнт, я расьпісаўся, а на выхадзе мяне затрымалі. Сказалі, што супрацоўнікі СБУ, але прозьвішчаў не назвалі. Паказалі мне дакумэнт — «Рашэньне на прымусовую дэпартацыю», паводле якога на 3 гады мяне выдвараюць з Украіны за тое, што мая дзейнасьць нібыта «супярэчыць інтарэсам гарантаваньня нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны». Фота: «Радыё Свабода» Фота: «Радыё Свабода» Паводле Францкевіча, яго запхнулі ў аўтамабіль і павезьлі да беларускай мяжы.