![]()
Выказваньні пісьменьніка якія адлюстроўваюць яго бачаньне сьвету. 19 чэрвеня спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэньня Васіля Быкава, беларускага пісьменьніка, публіцыста і грамадзкага дзеяча. Быкаў быў адным зь ініцыятараў стварэньня Беларускага народнага фронту, узначальваў Беларускі ПЭН-цэнтар і Згуртаваньне беларусаў сьвету. Большасьць твораў Быкава — ваенныя аповесьці, у якіх паказаны маральны выбар чалавека ў найбольш драматычныя моманты жыцьця. Свабода сабрала некаторыя выказваньні Васіля Быкава, якія адлюстроўваюць яго бачаньне сьвету і канцэпцыю дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі. Пра задачу літаратурыЛітаратура павінна не перастаючы біць у свае званы, настойліва абуджаючы ў людзях патрэбу ў высокай духоўнасьці, безь якой любы самы высокі прагрэс матэрыяльнай культуры не прынясе радасьці. Пра якасьці чалавекаСьмеласьць, адвага, пагарда да сьмерці — вось тыя асноўныя якасьці, якімі вызначаецца годнасьць воіна. Пакуты робяць чалавека чалавекам. Чалавек без пакут — трава.