Алексіевіч, Антончык, Арлоў, Гарэцкі, Шушкевіч узнагароджаныя мэдалём «100 гадоў БНР»

Узнагароджаньне адбылося ў будынку, дзе 101 год таму была абвешчаная незалежнасьць БНР. Месца ўзнагароджаньня сымбалічнае — кавярня па адрасе Менск, вуліца Валадарскага, дом 7. У гэтым будынку 101 год таму была абвешчаная незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. Цяпер у кавярні знаходзіцца шыльда, якую меркавалася павесіць на фасадзе, пiша «Радыё Свабода». Фота: svaboda. org «Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч, літаратар і гісторык Уладзімер Арлоў, дэпутат Вярхоўнага Савету 12 скліканьня Сяргей Антончык, акадэмік Радзім Гарэцкі, былы старшыня Вярхоўнага Савету 12 скліканьня, прафэсар Станіслаў Шушкевіч у дэмакратычнай незалежнай беларускай дзяржаве атрымалі б дзяржаўныя ўзнагароды», — кажуць прадстаўнікі Рады БНР. Радзім Гарэцкі «Так супала, што сёлета мы адзначаем і юбілей майго дзядзькі, Максіма Гарэцкага — яму споўнілася б 125 гадоў. 100 гадоў таму Максім Гарэцкі быў і на паседжаньні рады БНР у Вільні, напісаў вельмі яркі артыкул пра стварэньне БНР.