Як дбаюць пра габрэйскія могілкі ў Беларусі і Латвіі

Параўноўваем. Як дбаюць пра габрэйскія могілкі ў Беларусі і Латвіі: што робіць улада, як успрымае іх мясцовае насельніцтва? Пра сытуацыю ў Латвіі апавядае дырэктар музэю «Габрэі Латвіі» Ільля Ленскі. Беларускія рэаліі тлумачыць гісторык-этноляг Сяргей Грунтоў, перадае «Радыё Свабода». Сьцісла пра экспэртаў Ільля Ленскі 34 гады. Нарадзіўся ў Рызе;Выпускнік гісторыка-філязофскага факультэту Латвійскага ўнівэрсытэту. Дырэктар прыватнага музэю «Габрэі Латвіі» ад 2006 году. Блізу 15 гадоў вывучае габрэйскую спадчыну, у тым ліку могілкі. Сталы ўдзельнік рэстаўрацыі надмагільляў і іх дакумэнтаваньня. Упершыню наведаў Беларусь. Запрошаны як экспэрт магілёўскай габрэйскай грамадой на каталягізацыю пахаваньняў у Бялыніцкім і Круглянскім раёнах. Тамтэйшыя могілкі ён называе «тыповымі для Вялікай габрэйскай Літвы» — рэгіёну, які ахопліваў у XVI-XVIII стагодзьдзях і землі Беларусі і Латвіі. Сяргей Грунтоў 34 гады. Нарадзіўся ў Пружанах;Выпускнік гістарычнага факультэта БДУ;Кандыдат гістарычных навук.